viasna on patreon

Суд над Сяргеем Карпенкам у Лідзе перанесены на 22 жніўня

2011 2011-08-19T16:05:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/belsat1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адміністрацыйная справа журналіста "Белсату" Сяргея Карпенкі, якая разглядалася сёння цягам дзвюх гадзін у Лідскім раённым судзе, перанесена на 22 жніўня.

Перанос суду звязаны з тым, што пакуль на працэсе не з'явіліся галоўныя сведкі з боку Лідскай міліцыі. Журналіста вінавацяць адразу па двух артыкулах адміністратыўнага кодэксу: “дробнае хуліганства”, нібы за лаянку матам і “непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі”, пры затрыманні на плошчы Леніна пад час акцыі маўклівага пратэсту 22 чэрвеня, паведамляе БЕЛСАТ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства