viasna on patreon

У Гомелі таксама забаранілі правядзенне пікетаў у патрымку палітвязня

2011 2011-08-19T10:07:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gomel-garvykankam.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гомельскі гарвыканкам.

Гомельскі гарвыканкам.

Гомельскі гарвыканкам адмовіў мясцовым праваабаронцам Анатолю Паплаўнаму, Віктару Адзіночанку і Леаніду Судаленку у правядзенні пікетаў у падтрымку Алеся Бяляцкага, якія яны планавалі правесці 22 жніўня у найбольш шматлюдных месцах абласнога цэнтру.

Як вынікае з адпаведнага рашэння заяўнікі не выканалі патрабавання рашэння гарвыканкама аб заключэнні дамоў з органамі міліцыі, медыцыны і камунальнымі службамі пра уборку тэрыторыі. Яшчэ адной з прычын адмовы мясцовыя чыноўнікі узгадалі, што паводле гэтага ж рашэння праводзіць мірныя сходы грамадзян дазволена толькі у адным месцы – так званым “Гомельскім Бангалоры”, на адкрытай пляцоўцы каля ДК культуры ЧУП “Віпра”, у той час як праваабаронцы замовілі пікеты практычна на цэнтральных пляцоўках Гомелю.

Праваабаронцы лічаць, што Гомельскі гарвыканкам, які ужо шмат гадоў адмаўляе заяўнікам праводзіць мірныя сходы грамадзян менавіта кіруючыся сваім жа рашэннем пра неабходнасць заключаць на платнай аснове адпаведныя дамовы, а таксама які накіроўвае жадаючых выказаць пратэст на “Гомельскі Бангалор” парушае правы кожнага на свабаду правядзення мірных сходаў.

Праваабаронцы, якія апошнім часам вядуць сярод гаражан актыўную інфармацыйную кампанію  ў падтрымку зняволенага Алеся Бяляцкага зьбіраюцца аскарджваць рашэнне аб адмове ў Гомельскім абласным судзе.

gomelspring.org

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства