У Барысаве падтрымліваюць Алеся Бяляцкага
https://spring96.org/be/news/45256
2011
2011-08-19T09:20:23+0300
2011-08-19T09:20:23+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/ulotka_bialacki_3_1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Апошнімі днямі ў Барысаве пачаўся масавы распаўсюд улётак, у якіх інфармуецца пра крымінальны пераслед і затрыманне – нібыта за ўтойванне прыбыткаў у асабліва буйным памеры - старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна”, віцэ-прэзідэнта FIDH Алеся Бяляцкага. Санкцыя ў межах артыкула, які яму інкрымінуецца, прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін ад трох да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці. Пра гэта паведамляе сайт barysau.by.
Улёткі раскідваюцца па паштовых скрынях шматпавярховых дамоў у Новай частцы горада. Арганізатары інфармацыйнай акцыі звяртаюцца да неабыякавых жыхароў Барысава далучацца да кампаніі ў падтрымку сусветнавядомага беларускага правабаронцы Алеся Бяляцкага. Далучыцца ў Барысаве можна праз мэйл barysau.bialacki@gmail.com.