Невядомая асоба па тэлефоне запрашала праваабаронцу на допыт
17 жніўня праваабаронцу Зьмітру Салаўёву патэлефанавала невядомая асоба і сказала, што яна зьяўляецца сьледчым упраўлення Дэпартаменту фінансавых расследванняў з прозвішчам Касынкіна. Па тэлефоне гэтая асоба запатрабавала ад праваабаронцы з’явіцца на допыт ва УДФР.
Зміцер Салаўёў запатрабаваў афіцыйна даслаць яму позву, матываваўшы сваю просьбу патрэбай у юрыдычнай дапамозе адваката. Суразмоўца пагражала праваабаронцу штрафам за адмову зьявіцца на допыт. Аднак без належна аформленай і дасланай позвы такія патрабаванні юрыдычна неабгрунтаваныя.
Як вядома, следчая УДФР з прозвішчам Касынкіна ўзначальвае следчую групу, якая займаецца расследваннем справы па абвінавачанні старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага ва ўтойваньні даходаў у асабліва буйным памеры (ч.2 арт. 243 КК РБ).