Акцыя салідарнасьці на плошчы Якуба Коласа прайшла без затрыманьняў
Сямёра моладзевых
актывістаў разгарнулі плякат «Свабоду палітвязьням!» у Менску ў падземным пераходзе каля Беларускай дзяржаўнай
філярмоніі на плошчы Якуба Коласа.
Акцыя пачалася а 17-й гадзіне. Некаторыя ўдзельнікі трымалі партрэты арыштаванага
праваабаронцы Алеся Бяляцкага, асуджаных кандыдатаў у прэзыдэнты Беларусі Андрэя Саньнікава і Мікалая Статкевіча,
фігуранта крымінальнай справы аб масавых беспарадках 19 снежня Андрэя Пратасені і зьняволенага прадпрымальніка з Ваўкавыску Мікалая
Аўтуховіча, перадае БелаПАН.
Празь некалькі хвілін да маладых людзей падышоў міліцыянт і папрасіў іх разысьціся. У аднаго з актывістаў ён праверыў дакумэнты.
Пасьля размовы зь міліцыянтам маладыя людзі разышліся. Акцыя доўжылася каля пяці хвілін,
нікога з удзельнікаў не затрымалі.