viasna on patreon

У падтрымку Алеся Бяляцкага сабрана каля 400 паручальніцтваў

2011 2011-08-15T16:57:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/padpisannie.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па стане на 17 гадзінаў 15 жніўня было сабрана каля 400 паручальніцтваў у падтрымку вызваленьня старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна”, віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алеся Бяляцкага.

У падтрымку Алеся Бяляцкага падпісаліся жыхары Мінска, Барысава, Магілёва, Баранавічаў, Жодзіна, Маладэчна, Гародні і іншых беларускіх гарадоў. Збор паручальніцтваў працягваецца. Мы ставім перад сабою задачу сабраць не меньш за тысячу паручальніцтваў са ўсёй Беларусі.

Паручальніцтвы будуць перададзеныя ў органы пракуратуры Беларусі. Гэтая працэдура прадугледжана артыкулам 121 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Паручальніцтвы будуць збірацца ва ўсім свеце, і мы перакананыя, што шмат хто з сусветна вядомых асобаў падпішуцца пад гэтай заявай, як гэта зрабіла лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру 2003 году, вядомая іранская праваабаронца Шырын Эбадзі.

Падпісацца пад паручальніцтвам можна тут:

Праваабарончы цэнтр “Вясна” – г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 78а-48
(тэл:. (017) 331 08 44)

Беларускі Хельсінкскі Камітэт  - г. Мінск, вул. К.Лібкнехта, 68-1201
(тэл:. (017) 222 48 00) 

Беларуская асацыяцыя журналістаў – г. Мінск, вул. Камсамольская, 7-32
(тэл:. (017) 203 63 66)

Цэнтр па правах чалавека - г. Мінск, вул. Кнорына, 3
(тел:.(017) 287 30 00)

Біяграфічная даведка

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства