viasna on patreon

Грамадскасьць Азербайджана заклікала Лукашэнку вызваліць Алеся Бяляцкага

2011 2011-08-15T13:10:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/azerbaidshan.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці Азербайджана заклікалі прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку прыняць крымінальную справу супраць праваабаронцы Алеся Бяляцкага пад свой асабісты кантроль і зрабіць усё для неадкладнага вызваленьня і забеспячэньня бяспекі гэтага выбітнага прадстаўніка беларускага народа.
Ліст падпісалі кіраўнікі 23 вядомых у Азербайджане і за яго межамі няўрадавых арганізацый, якія, як адзначаецца ў лісце, былі шакаваныя навіной аб арышце 4 жніўня Алеся Бяляцкага, зарэкамендаваў сябе змагаром свабоды і правоў чалавека.
«Мы ўзрушаны тым, што затрыманьне і наступны ператрус у кватэры сп. Бяляцкага былі зроблены асобамі ў цывільным з парушэньнямі закона. Ні яму, ні членам яго сям'і не было дазволена патэлефанаваць па тэлефоне, звязацца з адвакатам. Памятаючы пра папярэднія пераследы г-на Бяляцкага, мы занепакоеныя тым, што прычынай арышту з'яўляюцца палітычныя матывы”, адзначаюць аўтары ліста.
Падпісаўшыя зварот да Аляксандра Лукашэнкі падкрэсліваюць, што арышт праваабаронцы наносіць відавочныя страты рэпутацыі рэспублікі і ставіць пад пытанне прыхільнасць Урада прынцыпам справядлівасці, палітычнай талерантнасьці, ліберальным свабодам і вяршэнству закона, замацаваным у Канстытуцыі краіны і міжнародных дагаворах, ратыфікаваных Беларусьсю.
Подпісы
Лейла Аліева (Цэнтр Нацыянальных і Міжнародных Даследаванняў)
Эльдар Зейналаў (Цэнтр па правах чалавека)
Анар Маммедлі (Цэнтр Маніторынгу за выбарамі і дэмакратычнай асветы)
Лэйла Юнус (Інстытут Міру і Дэмакратыі)
Хикмет Гаджы-задэ (ФАР цэнтр)
Ильгар Ибрагімоглу (ДЕВАММ)
Інцігам Аліеў (Цэнтр юрыдычнай асветы)
Рашыд Хаджылы (Інстытут правоў Медыя)
Саіда Годжаманлы (Азербайджанскае бюро па павазе правоў чалавека і вяршэнстве закона)
Ірад Джавадава (Асвета па правах чалавека)
Вахід Газі (Цэнтр плюралізму ІНАМ)
Фуад Гасанаў (Дэмакратычны Манітор)
Арыф Аліеў Новае пакаленьне (аб'яднаньне журналістаў)
Яшар Джафарлы (Арганізацыя афіцэраў у адстаўцы)
Навэла Джафарова (Арганізацыя Абароны Правоў Жанчын)
Сабіт Багіраў (Цэнтр падтрымкі прадпрымальніцтва)
Рухангіз Гусейнава (Салідарнасць сярод жанчын)
Азер Мяхціеў (Цэнтр па падтрымцы эканамічных ініцыятыў)
Ульвія Мамедава (Гендэрная Роўнасць і Жаночыя Ініцыятывы)
Мехрыбан Везір (Цэнтр Палітычнай Культуры Жанчын)
Эльдар Намазаў (Грамадскі Форум)
Алі Аббасаў (Паўднёвакаўказскі Цэнтр культуры свету і дыялогу цывілізацый)
Мехман Аліеў (Інфармацыйнае Агенцтва Туран)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства