МЗС Чэхіі распаўсюдзіла завяву адносна арышту Алеся Бяляцкага
https://spring96.org/be/news/45175
2011
2011-08-15T12:49:11+0300
2011-08-15T12:49:11+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/czech_mzs.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
5 жніўня Міністэрства замежных справаў Чэшскай Рэспублікі распаўсюдзіла заяву адосна арышту старшыні ПЦ “Вясна” Алеся Бяляцкага.
МЗС Чэхіі “выказвае глыбокую занепакоенасць з прычыны арышту старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” і віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алеся Бяляцкага”.
“Гэтае рашэнне асабліва засмучвае з улікам апошніх крокаў беларускага ўраду па абмежаванні свабоды мірных сходаў і няспынным пераследзе грамадскіх актывістаў. У сувязі з гэтым, Чэшская Рэспубліка патрабуе неадкладнага і безумоўнага вызвалення сп. Бяляцкага, а таксама заклікае беларускія ўлады спыніць усе віды рэпрэсіяў супраць яго, ягонай арганізацыі і праваабаронцаў у цэлым” – паведамляецца ў заяве.