Рэспубліканскі інстытут з Грузіі асудзіў арышт Алеся Бяляцкага
Прадстаўнікі грузінскага Рэспубліканскага інстытуту выступілі з заявай, у якой асудзілі арышт старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна”Алеся Бяляцкага.
У сваёй заяве яны адзначылі наступнае:
“Рэспубліканскі інстытут (Тбілісі, Грузія) абураны арыштам вядомага беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага і цалкам салідарызуецца з усімі, хто патрабуе яго неадкладнага вызвалення.
Шмат гадоў мы ведаем Алеся як сумленнага, высокамаральнага, прынцыповага і бясстрашнага чалавека; мы высока цэнім прафесійную дзейнасць Алеся і яго калег, якая ўсяляе веру і надзею ў свабодалюбных людзей не толькі ў Беларусі, але і ўсюды за яе межамі, дзе правы і свабоды чалавека зневажаюцца.
Мы выказваем глыбокае расчараванне дзеяннямі адміністрацыі некаторых еўрапейскіх краін, якія яшчэ два дзесяцігоддзі таму назад уваходзілі ў склад чалавеканенавісьніцкай камуністычнай сістэмы, але, падобна, занадта хутка забыліся, што гэта такое – жыць за «жалезнай заслонай» ва ўмовах таталітарызму. І не проста жыць, але і самааддана змагацца за правы іншых людзей.
Мы асуджаем рыторыку Прэзідэнта Грузіі, які не толькі павіншаваў «апошняга дыктатара Еўропы» з «абраннем» на пасаду прэзідэнта Беларусі, але нават у гэтыя дні дазваляе сабе адпускаць кампліменты ў адрас лукашэнкаўскага рэжыму.
Мы заклікаем усіх людзей добрай волі ўзняць свой голас у абарону Адеся Бяляцкага, а ўрады дэмакратычных дзяржаў - распачаць неадкладныя і дзейсныя крокі для яго вызвалення і забеспячэння гарантый яго бяспекі.
Леван Бердзэнішвілі, Старшыня праўлення
Івліян Хаіндрава, Дырэктар праграмы
Фрыдон Сакварэлідзэ, Дырэктар праграмы”.