Грамадзкіх актывістаў працягваюць дапытваюць па справе "Маладога Фронту"
У Менску, Воршы, Салігорску і іншых гарадах Беларусі праводзяцца допыты маладых людзей па справе "Маладога Фронту".
Цяпер да гэтых гардоў далучылася і Ліда, паведаміла прэс-служба Асамблеі НДА. Сяржук Чайка, Віталь Калбыка і Яўген Лапко былі выкліканы ў раённы аддзел міліцыі па ўсё той ўзбуджанай крымінальнай справе супраць лідэраў-маладафрантоўцаў. Сьледчых цікавіла, у якой ступені лідзкія хлопцы маюць дачыненьне да арганізацыі, наколькі знаёмы з лідэрамі маладзёвага руху Паўлам Севярынцам і Зьмітром Дашкевічам.
Па звестках Радыё Свабоды, у Магілёўскай абласной пракуратуры былі дапытаныя маладыя грамадзкія актывісты Тацяна Буланава, Алег Шэпан з Магілёва і Валеры Шапал са Шклова ў якасьці сьведкаў па артыкуле 193 Крымінальнага кодэксу - "дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі".
Сьледчыя крыміналісты цікавіліся прыналежнасьць да незарэгістраванага
"Маладога фронту". Міліцыянты намагаліся атрымаць адказы на пытаньні па дзейнасьці самой арганізацыі і яе кіраўніцтва, у прыватнасьці – старшыні Сяргея Нягаціна. Усе трое ў часе допыту адмежаваліся ад "Маладога фронту".
Са словаў Сяргея Нягаціна, ён даўно чакае сваёй чаргі на допыт, але выклікаюць чамусьці маладых людзей, якія не зьяўляюцца актывістамі
"Маладога фронту". Зьвесткі пра допыты ён атрымлівае ў грамадзкіх праваабаронцаў.
Паводле спадара Нягаціна, допыт Тацяны Буланавай пачаўся са скандалу. Сьледчы крыміналіст адмовіў ёй у грамадзкім прадстаўніку, якім меўся быць праваабаронца Ўладзімер Краўчанка. Толькі пасьля працяглай спрэчкі і пагрозы Тацяны Буланавай, што яна сыходзіць, міліцыянт пагадзіўся на прысутнасьць прадстаўніка.
Алегу Шэпану сьледчы крыміналіст Здрок даў выкладзены на паперы сьпіс пытаньняў што да дзейнасьці "Маладога фронту". Са слоў хлопца, на якія змог, ён адказаў, але адмовіўся падпісваць якія-кольвек дакумэнты.