Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў настойвае на вызваленні Алеся Бяляцкага
https://spring96.org/be/news/45146
2011
2011-08-12T17:00:53+0300
2011-08-12T17:00:53+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/absiervatoryjapaabaroniepravaabaroncau-logo.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
9 жніўня Абсерваторыя па абароне правоў праваабаронцаў звярнулася да беларускіх уладаў з патрабаваннем аб вызваленні старшыні ПЦ “Вясна” Алеся Бяляцкага.
Спасылаючыся на шэраг міжнародных дамоваў, у тым ліку Дэкларацыю ААН па абароне правоў праваабаронцаў, Абсерваторыя заклікае беларускія ўлады неадкладна вызваліць сп. Бяляцкага.
“Паводле атрыманай інфармацыі, па стане на 9 жніўня сп. Алесь Бяляцкі па-ранейшаму знаходзіўся ў следчым ізалятары МУС на вуліцы Валадарскага, вядомым сваімі жорсткімі ўмовамі ўтрымання. Ягонае нематываванае затрыманне з’яўляецца сродкам пераследу за праваабарончую дзейнасць” – паведамляецца ў заяве.