Гомельскі праваабаронца просіць генпракурора распачаць справу супраць судзьдзі
11 жніўня гомельскі праваабаронца Анатоль Паплаўны накіраваў заяву генеральнаму пракурору Рыгору Васілевічу з просьбай узбудзіць крымінальную справу ў дачыненні да суддзі Алены Цалковай.
Праваабаронца быў затрыманы 3 ліпеня падчас акцыі маўклівага пратэсту. 4 ліпеня суд прызнаў яго вінаватым у дробным хуліганстве - нецэнзурнай лаянцы - і пакараў 15-сутачным арыштам. Пасля адбыцця пакарання Паплаўны абскардзіў рашэнне ў абласным судзе, які 10 жніўня адмяніў рашэнне раённага суда ў сувязі з парушэннямі працэсуальна-выканаўчага кодэкса.
Як паведаміў БелаПАН праваабаронца Леанід Судаленка, які дапамагаў рыхтаваць заяву, суддзя абавязаная была даць, але не дала прававую ацэнку адміністрацыйнага пратаколу, які меў грубыя парушэнні працэсуальна-выканаўчага кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. У прыватнасці, пратакол не ўтрымоўваў асабістых дадзеных затрыманага (грамадзянства, адукацыя, месца працы), Паплаўнаму не растлумачылі правы і абавязкі, у пратаколе не былі названыя сведкі правапарушэння, адсутнічаў пералік матэрыялаў, якія прыкладаюцца да пратакола.
«Фактычна судзьдзя разгледзела пусты пратакол, а Паплаўны па пустым пратаколу адседзеў паўмесяца ў ІЧУ, гэта значыць атрымаў максімальнае пакаранне па артыкуле 17.1 КаАП», - заўважыў Судаленка.
З заявы вынікае, што суддзя пры разглядзе адміністрацыйнай справы ў поўнай меры праігнаравала патрабаванні ПВКаАП, што дае падставы сцвярджаць аб вынясенні ёю заведама неправасуднага акту.
Паплаўны лічыць, што ў дзеяннях суддзі суду Цэнтральнага раёна Гомеля Алены Цалковай ўтрымліваюцца прыкметы злачынства, прадугледжанага часткай 1 артыкула 392 КК (вынясенне заведама неправасуднае прысуду, рашэння ці іншага судовага акту).
Спадар Паплаўны таксама з'вярнуўся з адпаведнай заявай да
паракурора Цэнтральнага рану Гомеля, у якой просіць даць прававую ацэнку
супрацоўнікам міліцыі Цэнтральнага раену Гомеля, якія яго затрымлівалі,
а потым складалі у дачыненні да яго адміністрацыйны пратакол.