viasna on patreon

Грамадскасць Польшчы інфармуюць пра сітуацыю з выдачай банкаўскіх рахункаў Алеся Бяляцкага

2011 2011-08-12T12:01:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/migalskimarek.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дэпутат Еўрапарламента Марэк Мігальскі

Дэпутат Еўрапарламента Марэк Мігальскі

Дэпутат Еўрапарламенту і член-намесьнік Дэлегацыі па суадносінах Беларусь – Еўразвяз Марэк Мігальскі праводзіць сёньня ў Катовіцах прэсавую канферэнцыю, прысьвечаную арышту правабаронцы Алеся Бяляцкаму і прадстаўленню Генпракуратурай Польшчы інфармацыі Беларусі аб банкаўскіх рахунках старшыні ПЦ "Вясна". Канферэнцыя пачнецца ў 12 гадзін у Катавіцах.

Як еўрапарламентар і сябра-намеснік Дэлегацыі па дачыненнях Беларусь – Еўразвяз Марэк Мігальскі пасля падзеяў 19 снежня 2010 года асабліва пільна сочыць за сітуацыяй у Беларусі. Бюро Марэка Мігальскага рэалізуе розныя ініцыятывы ў падтрымку рэпрэсаваных і грамадзянскай супольнасці краіны. Апошняя кампанія, да якой далучыўся еўрадэпутат - шефства над палітвязнямі, ініцыяванае праваабарончай арганізацыяй Libereco - Partnership for Human Rights. Сп. Мігальскі заявіў пра падтрымку Змітра Бандарэнкі і сям’і палітвязня. 5 жніўня ён пераслаў Еўракамісіі пісьмовы запыт па справе затрымання Алеся Бялацкага, ведаючы, што дзеянні беларускіх уладаў ужо чарговы раз парушаюць асноўныя правы чалавека.

Таксама сёння ў Варшаве адбудзецца прэс-канферэнцыя арганізаваная праз Хельсінскі фонд па правах чалавека і прысвечаная справе перадачы польскай Генеральнай пракуратурай інфармацыі аб банкаўскіх рахунках старшыні ПЦ "Вясна" Алеся Бяляцкага.

У канферэнцыі, між іншым, прымуць удзел Данута Пшывара, генеральны дырэктар Хельсінкага фонду па правах чалавека, доктар Адам Боднар, віцэ-прэзідэнт Хельсінкскага фонду па правах чалавека,  Пол Казанецкі, прэзідэнт Усходнееўрапейскага дэмакратычнага цэнтра, паведамляе Радыё Рацыя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства