viasna on patreon

Пяцёра ўдзельнікаў акцыі салідарнасьці з Дашкевічам выходзяць на волю

2011 2011-08-12T10:37:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

12 жніўня з Дрыбінскага і Горацкага ізалятараў часовага ўтрыманьня выйдуць на волю пяцёра ўдзельнікаў акцыі салідарнасьці са зьняволеным у Горацкай папраўчай калёніі №9 лідэрам “Маладога фронту” Зьмітром Дашкевічам.

За ўдзел у несанкцыянаваным пікеце ля адміністрацыйнага будынка турмы й непадпарадкаваньні загадам міліцыі Вячаслава Барысава, Юлію Міхайлаву, Яўгена Скрабца, Максіма Сямёнава ды журналістку Тацяну Шапуцьку Горацкі раённы суд пакараў дзесяцьцю суткамі адміністрацыйнага арышту. На свабоду яны выйдуць пастоя 16.30.

2 верасьня больш за чатыры дзясяткі актывістаў прыехалі да Горацкай папраўчай калёніі №9 патрабаваць, каб яе кіраўніцтва дазволіла сустрэцца адвакату са Зьмітром Дашкевічам. Пасьля адмовы быў арганізаваны пікет пад вокнамі адміністрацыйнага будынку турмы. Актывісты трымалі ў руках расьцяжку “Спыніце перасьлед” ды партрэты Дашкевіча. Пікет разагналі міліцыі й супрацоўнікі калёніі. Пазьней былі затрыманыя пятнаццаць удзельнікаў пікету.

Адбылі пакараньне Горацкага суда двое актывістаў. Яшчэ двое – Зьміцер Шурхай і Іван Шыла – чакаюць суду. 3 жніўня, калі разглядаліся справы затрыманых удзельнікаў пікету, яны запатрабавалі адвакатаў. Іх адпусьцілі на волю.

Па вызваленьні пяці актывістаў у ізалятарах застануцца яшчэ чацьвёра пікетоўцаў. Мікола Дземідзенка выйдзе на волю 19 жніўня, яго пакаралі на 17 сутак, 14 жніўня – Наста Палажанка ў яе 12 сутак, Ганна Шаруба – 15 жніўня пасьля 13 сутак. 19 жніўня выйдзе на волю Вячаслаў Барысаў. Яго судзілі 9 жніўня і пакаралі на дзесяць сутак. На судзе 3 жніўня ён запатрабаваў адваката.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства