viasna on patreon

Дэпутат Бундэстага Рэнэ Рошпель прымае шэфства над Фёдарам Мірзаянавым

2011 2011-08-11T16:11:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rene-roespel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дэпутат Бундэстага Рэнэ Рошпель

Дэпутат Бундэстага Рэнэ Рошпель

Рэнэ Рошпель, сябра парламенцкай групы нямецка-беларускага сяброўства, узяў шэфства над палітзняволеным Фёдарам Мірзаянавым. Рэнэ Рошпель

стаў 14-м апякуном беларускіх палітвязняў.

Дэпутат нямецкага Бундэстага заявіў:

"Я быў узрушаны гвалтам у часе прэзідэнцкіх выбараў у снежні 2010 года, а таксама арыштамі і прысудамі, якія рушылі ўслед за гэтым. Калі такіх маладых людзей, як Фёдар Мірзаянаў, арыштоўваюць у Беларусі выключна за ажыццяўленне свайго права на свабоду меркавання, мы ў Нямеччыне не павінны глядзець убок.

Стаўшы апякуном, я хачу паказаць, што мы ўважліва назіраем за тым, што адбываецца ў Беларусі. І, у прыватнасці, што мы не забыліся на тых, хто знаходзіцца за кратамі! Робячы гэты крок, я хацеў бы заклікаць маладых людзей у Беларусі рабіцца палітычна актыўнымі, выступаць супраць несправядлівасці і патрабаваць сваё права на дэмакратычныя выбары".

Кампанія апякунства над палітзняволенымі з Беларусі была ініцыяваная праваабарончай арганізацыяй Libereco - Partnership for Human Rights для падтрымкі зьняволеных і іх сваякоў.

Беларускія і міжнародныя арганізацыі па правах чалавека прызналі Фёдара Мірзаянава вязнем сумлення і заклікалі да яго неадкладнага і безумоўнага вызвалення.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства