viasna on patreon

Human Rights Watch накіравала пракурору Мінска петыцыю па справе Алеся Бяляцкага

2011 2011-08-11T15:13:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/human-rights-watch.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Human Rights Watch

Human Rights Watch

10 жніўня Міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch сумесна з іншымі арганізацыямі накіравала пракурору горада Мінска Мікалаю Куліку петыцыю з патрабаваньнем спынення крымінальнага пераследу ў дачыненні Алеся Бяляцкага.

Копія петыцыі была накіравана ў аддзел папярэдняга раследвання упраўлення Дэпартаменту фінансавых раследванняў Камітэту дзяржаўнага кантролю па Мінску і Мінскай вобласці.

Пад петыцыяй падпісаліся прадстаўнікі такіх праваабарончых арганізацый, як Civil Rights Defenders, Freedom House, Front Line Defenders, Нарвежскага Хельсінскага камітэту, Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH), Арганізацыі супраць катаванняў, Сеткі дамоў правоў чалавека.

Праваабаронцы звярнуліся да пракурора горада Мінска з наступнай заявай:

Паважаны Мікалай Мікалаевіч,

Звяртаемся да Вас ад імя групы міжнародных няўрадавых праваабарончых арганізацый, у сувязі з занепакоенасцю затрыманнем Алеся Бяляцкага па падазрэнні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры (частка 2 артыкула 243 КК РБ). Настойліва просім вас вызваліць Алеся Бяляцкага з-пад варты пад падпіску аб нявыездзе.

Алесь Бяляцкі ўзначальвае праваабарончы цэнтр "Вясна" і з'яўляецца віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека. Уяўляецца, што ягоны арышт звязаны з выкарыстаннем ім банкаўскага рахунку ў Літве для праваабарончай дзейнасці ў Беларусі. Звяртаем вашу ўвагу на тое, што беларускія ўлады рэгулярна адмаўляюць у рэгістрацыі на нацыянальным узроўні незалежным праваабарончым арганізацыям. У выніку, незарэгістраваныя групы, такія як "Вясна", не могуць адкрыць рахунак у банку на імя арганізацыі і выконваць патрабаванні фінансавага заканадаўства.

Лічым, што ўлады Беларусі выштурхваюць арганізацыі, падобныя "Вясне", за межы прававога поля, а затым выкарыстоўваюць пагрозу крымінальнага пераследу для запалохвання асоб, якія ажыццяўляюць праваабарончую дзейнасць. Лічым, што крымінальны пераслед Алеся Бяляцкага з'яўляецца палітычна матываваным і патрабуем яго вызвалення і спынення ў дачыненні да яго крымінальнай справы.

На час прыняцця рашэння аб спыненні крымінальнай справы, просім аб неадкладным вызваленні Алеся Бяляцкага пад падпіску аб нявыездзе.

Дзякуем за ўвагу да дадзенага паведамлення”.

Поўны тэкст петыцыі (па-руску і па-англійску) можна знайсці ў далучаным файле.

Файлы

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства