viasna on patreon

Бярозаўскія актывісты падалі заяву на пікет у падтрымку Алеся Бяляцкага

2011 2011-08-11T10:52:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zajaunik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бярозаўскія праваабаронцы звярнуліся ў райвыканкам з заявай на правядзенне пікету. Яны хочуць правесці яго 24 жніўня 2011 на дазволеным ўладамі месцы – гарадскім стадыёне.

Мэта пікету - выказванне пратэсту супраць арышту і крымінальнага пераследу праваабаронцы Алеся Бяляцкага, выказванне пратэсту супраць утрымання ў вязніцах палітычных зняволеных, пакараных за удзел у мірнай дэманстрацыі грамадзянаў 19 снежня 2010 у Мінску, абмеркаванне стану з правамі чалавека ў Рэспубліцы Беларусь.

Пікет мяркуецца праводзіць з 18 да 19 гадзіны з колькасцю ўдзельнікаў 10 чалавек. Праваабаронца Сяржук Русецкі спадзяецца, што дазвол на правядзенне мерапрыемства будзе атрыманы, бо заяўнікі гатовы выканаць усе патрабаванні, якія патрэбны для атрымання дазволу на пікет. Аб чым яны і паведамілі райвыканкаму. Праваабаронцы прасілі праінфармаваць іх пра парадак аплаты расходаў, звязаных з аховай грамадзкага парадку і бяспекі, медыцынскім абслугоўваннем пры правядзенні масавых мерапрыемстваў.

У апошнія гады ні адна заяўка на пікет у Бярозе задаволена не была.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства