viasna on patreon

Нарвежскі Хельсінкскі камітэт заклікае міжнародную супольнасць кансалідавацца дзеля вызвалення Алеся Бяляцкага

2011 2011-08-10T18:28:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/norwei-helsinki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Осла, 9 жніўня 2011 года

Нарвежскі Хельсінкскі Камітэт (НХК) узрушаны навінай пра арышт Алеся Бяляцкага, старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна", віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH), 4 жніўня 2011 года. Алесь Бяляцкі абвінавачваецца ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у парушэнне арт. 243, часткі 2, Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. У выпадку абвінаваўчага прысуду яму пагражае да 7 гадоў зняволення.

Алесь Бяляцкі з’яўляецца лаўрэатам прэміі Нарвежскага Хельсінкскага Камітэта імя Сахарава за 2006 год.
 
Арышт Бяляцкага адбыўся пасля гадоў пераследу найбольш вядомай праваабарончай арганізацыі Беларусі, Праваабарончага цэнтра “Вясна”. Мы лічым дзеянні супраць Бяляцкага палітычна матываванымі і яўна звязанымі з эфектыўнай працай гэтай праваабарончай арганізацыі.

Алесь Бяляцкі з'яўляецца нястомным праваабаронцам. З моманту заснавання Праваабарончага цэнтра “Вясна” ён эфектыўна дапамагаў ахвярам палітычных рэпрэсій у Беларусі падчас кіраўніцтва Аляксандра Лукашэнкі. Падчас масавых арыштаў, як у 2006 годзе, і татальнага пераследу пасля мірных пратэстаў 19 снежня 2010 года, Праваабарончы цэнтр “Вясна” прадастаўляў юрыдычную і матэрыяльную дапамогу, якую
мала хто мог аказаць.

Справа, узбуджаная супраць Бяляцкага, заснаваная на інфармацыі пра сродкі на банкаўскім рахунку, зарэгістраваным на яго імя ў Літве. Гэтыя сродкі былі накіраваны на дапамогу ахвярам ў Беларусі і падтрымку грамадзянскай супольнасці. Гэта законныя сродкі былі пастаўленыя па-за законам беларускімі драконаўскімі законамі, уведзенымі для падаўлення грамадзянскай актыўнасці ў Беларусі. Такім чынам, абвінавачванні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў супраць Алеся Бяляцкага з'яўляюцца неабгрунтаванымі, паколькі сродкі, атрыманыя сп. Бяляцкім, не з’яўляюцца ягоным асабістым прыбыткам. Алесь Бяляцкі не ўчыніў ніякага злачынства.

Акрамя таго, мы не верым у магчымасць справядлівага суда над Бяляцкім. У 2011г. у Беларусі з’явілася больша за пяцьдзесят новых палітвязняў, і несправядлівыя суды над імі яскрава паказалі палітычную матывацыю беларускіх уладаў і няздольнасць беларускай судовай сістэмы праводзіць судовыя працэсы належным чынам.
 
Мы вельмі шкадуем, што літоўскае Міністэрства юстыцыі не ўлічыла бяспеку праваабаронцы Алеся Бяляцкага пры спрыянні перадачы беларускім уладам звестак пра яго банкаўскі рахунак ў банку DnB Nord.

Мы выказваем надзею, што ўрады краін-сяброў АБСЕ, у тым ліку ўрад Нарвегіі, актыўна ўмяшаюцца ў сітуацыю, настойваючы на неадкладным вызваленні Алеся Бяляцкага беларускімі ўладамі.
 
Нарвежскі Хельсінкскі камітэт:

1. Патрабуе, каб беларускія ўлады неадкладна вызвалілі Алеся Бяляцкага з-пад варты і спынілі крымінальную справа супраць яго, а таксама спынілі пераслед Праваабарончага цэнтра “Вясна” і яго сяброў;

2. Просіць міжнародную супольнасць, уключаючы міжурадавыя арганізацыі, АБСЕ, ААН, Еўрапейскі Саюз і Савет Еўропы высока ўзняць пытанне ў парадку дня пра парушэнні правоў чалавека ў Беларусі ў цэлым і вызваленне Алеся Бяляцкага ды іншых палітычных зняволеных у прыватнасці;

 3. Лічыць, што ціск на Аляксандра Лукашэнку павінен быць павялічаны з дапамогай санкцый. Еўрапейскі Саюз павінен разгледзець пытанне аб пашырэнні ліку кампаній, з якімі павінен быць абмежаваны гандаль. У чэрвені Камітэт Міністраў Еўрапейскага Саюза прыняў забарону на гандаль з кампаніямі “Белтэхэкспарт” і “Спорт-пары”, якія цесна звязаныя з Лукашэнкам;

4. Вітае рашэнне літоўскага Міністэрства юстыцыі пра прыпыненне аказання далейшай дапамогі Рэспубліцы Беларусь. Акрамя таго, мы просім урады Літвы ды іншых краін прыняць гарантыі супраць выдачы інфармацыі беларускім уладам пра фінансавую дзейнасць іншых праваабаронцаў дзеля таго, каб пазбегнуць палітычна матываваных судовых разбіральніцтваў супраць іх.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства