viasna on patreon

10 сутак арышту за салідарнасьць з Дашкевічам

2011 2011-08-10T13:27:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Раман Васільеў асуджаны 9 жніўня на 10 сутак арышту за пікет у падтрымку Зьмітра Дашкевіча, які адбыўся ў Горках 2 жніўня.

Супраць Рамана з абвінавачваньнямі выступілі 4 сьведкі з боку міліцыянтаў і супрацоўнікаў турмы. Маладзён прызнаў факт удзелу ў пікеце, але не прызнаў сваёй віны.“Парушаў закон не я, а супрацоўнікі калёніі, каторыя не дазваляюць адвакату сустрэцца з Дашкевічам,” — заявіў на судзе Раман Васільеў.

На волю маладафронтавец выйдзе 19 жніўня. Суткі, каторыя ён адбыў пад вартаю з 2 па 3 жніўня ў адміністрацыйны тэрмін адбыцьця пакараньня не залічылі.

Рамана Васільева падчас судовых працэсаў 3 жніўня адпусьцілі дахаты, бо юнак запатрабаваў адваката.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства