viasna on patreon

Гомельскі аблсуд адмяніў пастанову пра арышт Анатоля Паплаўнага

2011 2011-08-10T13:25:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/paplauny_ablsud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Анатоль Паплаўны ля Гомельскага аблсуду

Праваабаронца Анатоль Паплаўны ля Гомельскага аблсуду

10 жніўня суддзя Гомельскага абласнога суда Васіль Бягун прыняў рашэнне пра адмену пастановы пра 15-сутачны арышт праваабаронцы Анатоля Паплаўнага. Паводле пастановы аблсуда, рашэнне суддзі Цэнтральнага раёна Гомеля Алены Цалковай адменена і справа накіравана ў той жа суд на паўторны разгляд другому суддзі. Пра гэта паведамляе "Гомельская вясна"

Падставай для прызнання пастановы суду першай інстанцыі незаконнай паслужыў адміністратыўны пратакол, складзены на спадара Паплаўнага супрацоўнікамі міліцыі Цэнтральнага раёну Гомеля, у якім не былі пазначаны звесткі пра сведак, якія давалі паказанні супраць праваабаронцы ў судзе, на падставе якіх Анатоль быў вымушаны правесці 15 сутак у ІЧУ.

Нагадаем, 3 ліпеня супрацоўнікі Цэнтральнага раёну Гомеля затрымалі Анатоля Паплаўнага падчас “маўклівай” акцыі і абвінавацілі ў тым, што ён лаяўся матам у грамадскім месцы. Суддзя Цэнтральнага раёну Гомеля Алена Цалкова незаконна пакарала праваабаронцу адміністратыўным арыштам на 15 сутак. На Волю Паплаўны выйшаў 18 ліпеня.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства