viasna on patreon

АГП заклікае кансалідавацца з праваабаронцамі

2011 2011-08-10T10:39:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У справы супраць Алеся Бяляцкага яскравая палітычная падаплёка – упэўнена Палітрада Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Кіруючы орган апазіцыйнага аб’яднання заклікае палітычную супольнасць краіны да кансалідацыі з праваабаронцамі з патрабаваннем вызвалення Бяляцкага з-пад варты. На думку лідара АГП Анатоля Лябедзькі, задачу-мінімум беларускія улады зараз ставяць як дэзарганізацыю працы цэнтру "Вясна" і наагул усяго праваабарончага руху, аднак гэтаму можа перашкодзіць шырокі розгалас адносна затрымання Алеся Бяляцкага:

- Я думаю, што не прагназавалі ў Беларусі, што гэта атрымае вось такі рэзананс. Ва ўладах дрэнная аналітыка, дрэнныя стратэгіі, яны не разумеюць еўрапейскай палітыкі, не разумеюць, што такое праваабарончы рух. На такую рэакцыю ніхто не разлічваў, яны думалі, што якраз гэтай справай возьмуць праваабарончы рух у Беларусі за горла і будуць трымаць, што гэта будзе чарговым такім кропкавым пасылам праваабаронцам, каб яны хадзілі па калідоры, які вызначаны беларускімі ўладамі і спецслужбамі.

Алесь Бяляцкі працягвае знаходзіцца у следчым ізалятары ў Менску на вуліцы Валадарскага – праваабаронцу падазраюць ва ухіленні ад аплаты падаткаў са сродкаў зарэгістраванага у Літве праваабарончага цэнтру. Цягам апошніх дзён Бяляцкага у СІЗА наведваў ягоны адвакат.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства