viasna on patreon

Frontline: Арышт Алеся Бяляцкага звязаны з яго законнай праваабарончай дзейнасцю

2011 2011-08-09T09:30:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/frontline-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Міжнародная Федэрацыя па Абароне Праваабаронцаў Frontline патрабуе неадкладнага і безумоўнага вызвалення Алеся Бяляцкага

Праваабаронца Алесь Бяляцкі быў арыштаваны 4 жніўня 2011, і ў цяперашні час знаходзіцца у следчы ізалятар на вул. Валадарскага. У адносінах да яго праводзіцца следства па падазрэнні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. Алесь Бяляцкі з'яўляецца старшынёй Праваабарончага цэнтра «Вясна», адной з найбуйнейшых праваабарончых арганізацый Беларусі, якая займаецца абаронай і заахвочваннем палітычных, культурных і сацыяльных правоў. Ён таксама з'яўляецца віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі па Правах Чалавека (FIDH).

4 жніўня 2011 г., прыкладна ў 4:30 вечара, група людзей у цывільным, якія прадставіліся супрацоўнікамі фінансавай паліцыі, арыштавалі Алеся Бяляцкага на вуліцы ў цэнтры Менска. Ён быў дастаўлены ў следчы ізалятар на вул. Валадарскага ў Менску, спачатку на 3 дні. Ператрусы былі праведзеныя на кватэры Алеся Бяляцкага ў Менску, а таксама яго дому у Ракаве і офіс “Вясны” ў Менску. Быў канфіскаваны ягоны кампутар.

5 жніўня 2011 года тэрмін утрымання пад вартай быў працягнуты да дзесяці дзён. Жонцы Алеся Бяляцкага дазволілі наведаць яго ў зняволенні і перадаць яму вопратку і ежу.

Алесь Бяляцкі абвінавачваецца ў "ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры» паводле артыкула 243, ч.2 Крымінальнага Кодэкса Беларусі, які прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці. Расследаванне праводзіцца Дэпартаментам фінансавых расследаванняў.

Лічыцца, што арышт звязаны з перадачай звестак аб банкаўскіх рахунках Алеся Бяляцкага Міністэрствам Замежных Справаў Літвы беларускім уладам у адпаведнасці з умовамі двухбаковага пагаднення аб юрыдычнай дапамозе. 5 жніўня 2011 года намеснік міністра юстыцыі Літвы заявіў, што Літва перадала інфармацыю аб банкаўскіх рахунках 400 беларускіх грамадзян. Пасля арышту Алеся Бяляцкага ўрад Літвы вырашыў прыпыніць юрыдычную дапамогу Беларусі.

У 2003 г. ПЦ "Вясна" быў афіцыйна ліквідаваны ўладамі. Некалькі спробаў зарэгістраваць арганізацыю не далі вынікаў. Нягледзячы на адсутнасць афіцыйнай рэгістрацыі, ПЦ «Вясна» працягваў дзейнічаць але, улічваючы рызыку крымінальнага пераследу за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі па артыкуле 193 (1) Крымінальнага Кодэкса Беларусі, Алесь Бяляцкі адкрыў банкаўскі рахунак для ПЦ «Вясна» ў Літве. Глядзіце наступны зваарот Frontline: https://www.frontlinedefenders.org/node/1902

Frontline занепакоены фізічным і псіхалагічным станам Алеся Бяляцкага, пакуль ён застаецца ў зняволенні. Frontline занепакоены таксама бяспекай іншых сябраў «Вясны», улічваючы  што літоўскія ўлады нібыта перадалі звесткі аб банкаўскіх рахунках 400 беларускіх грамадзян беларускім ўладам.

Frontline лічыць, што арышт Алесь Бяляцкі напрамую звязаны з ягонай законнай праваабарончай дзейнасцю.

Frontline заклікае ўлады Беларусі:

1. Неадкладна і безумоўна вызваліць праваабаронцу Алеся Бяляцкага, зняўшы ўсе крымінальныя абвінавачванні супраць яго, як Frontline лічыць, што яны напрамую звязаны з яго ролю як абаронцы правоў чалавека;

2. Прыняць усе неабходныя меры для забеспячэння фізічнай і псіхалагічнай цэласнасці і бяспекі Алеся Бяляцкага, што дазволіла б яму працягваць законную дзейнасць па абароне правоў чалавека, не баючыся рэпрэсій, у тым ліку судовага пераследу;

3. Пры любых абставінах гарантаваць беларускім праваабаронцам магчымасць праводзіць законную праваабарончую дзейнасць бяз страху рэпрэсій і свабодна ад любых абмежаванняў, уключаючы судовы пераслед.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства