viasna on patreon

CIVICUS: Утрыманне пад вартай Алеся Бяляцкага - палітычна матываванае і незаконнае

2011 2011-08-09T09:02:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/civicus-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
CIVICUS: Сусветны альянс за грамадзянскі ўдзел

CIVICUS: Сусветны альянс за грамадзянскі ўдзел

Сусветны альянс за грамадзянскі ўдзел CIVICUS рашуча асуджае арышт Алеся Бяляцкага, вядомага беларускага праваабаронца, віцэ-прэзідэнта Міжнароднай Федэрацыі Правоў Чалавека (FIDH) і кіраўніка Беларускага Праваабарончага Цэнтра “Вясна”.

“Мы маем шматлікія падставы меркаваць, што любыя абвінавачванні ў цяперашні час супраць Бяляцкага непасрэдна скіраваныя на падаўленне яго актыўнай падтрымкі правоў чалавека ў Беларусі, - сказаў Уіл Ласкі, каардынатар CIVICUS у Еўразіі. - CIVICUS лічыць, што яго ўтрыманне пад вартай з’яўляецца палітычна матываваным і незаконным. Арышт Алеся Бяляцкага з’яўляецца яшчэ адным прыкладам пераследу і запалохвання грамадзянскай супольнасці ў Беларусі”.

Бяляцкі быў затрыманы невядомымі асобамі, якія таксама правялі ператрус у яго кватэры. Яго жонцы, якая, як паведамляецца, была ў кватэры падчас ператрусу, не была прадастаўлена магчымасць вывучыць дакументы тых, хто прадставіліся як “фінансавая міліцыя”. Раней у гэты дзень “Вясна”, як паведамляецца, была акружаная супрацоўнікамі КДБ.

“У мяне няма сумневаў, што гэтыя дзеянні ў дачыненні да Алеся Бяляцкага і Праваабарончага Цэнтра “Вясна” звязаны ў першую чаргу з іх сур'ёзнай і прафесійнай дзейнасцю па абароне правоў чалавека. Цяперашнія падзеі наносяць значную шкоду праваабарончаму руху Беларусі, - кажа Андрэй Юраў, кіраўнік Міжнароднай місіі па назіранні Камітэта міжнароднага кантроля за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі. -
Бяляцкі па праве лічыцца адным з заснавальнікаў беларускага грамадзянскага руху, актыўным змагаром за свабоду слова, сходаў, асацыяцый і свабодныя выбары. Сярод іншых формаў пераследу, з часу выбараў 19 снежня 2010 года, ён быў прадметам паклёпніцкай кампаніі на радыё і быў названы “ворагам народа №1”.

Праваабарончы Цэнтр “Вясна”, які ўзначальвае Алесь Бяляцкі, быў пазбаўлены  дзяржаўнай рэгістрацыі ў 2003 годзе з-за яго дзейнасці па назіранні за выбарамі, і падвяргаўся моцнаму ціску з часу выбараў, што адбыліся ў снежні 2010 года і якія шмат кім лічацца сфальсіфікаванымі. Праваабарончыя групы па-ранейшаму сутыкаюцца з вялізнымі цяжкасцямі ў атрыманні рэгістрацыі ў Беларусі, без якой iх дзейнасць лічыцца незаконнай ў адпаведнасці з Крымінальным кодэксам краіны (артыкул 193.1).

CIVICUS заклікае да неадкладнага і безумоўнага вызвалення Алеся Бяляцкага і да неадкладнага спынення пераследу беларускай грамадзянскай супольнасці уладамі. “Беларускім уладам даўно пара выконваць свае міжнародныя абавязацельствы па забеспячэнні асноўных свабод ўсіх людзей у Беларусі. У адваротным выпадку яны рызыкуюць стаць рэжымам-парыёй”, - адзначыў Уіл Ласкі.

CIVICUS: Сусветны альянс за грамадзянскі ўдзел з'яўляецца глабальным рухам грамадзянскай супольнасці, які займаецца ўмацаваннем ініцыятываў грамадзян і грамадзянскай супольнасці ва ўсім свеце.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства