viasna on patreon

Суд над «Народнай Воляй». Штраф — 14 мільёнаў рублёў

2011 2011-08-09T00:28:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Рэдакцыя «Народнай Волі» мусіць выплаціць дзяржаве 14 мільёнаў рублёў — пастанавіў гаспадарчы суд г. Мінска.

Рэдакцыя не збіраецца абскарджваць прысуд.

Адвакат Гары Паганяйла пракаментаваў сённяшні працэс: «Такі самы штраф, як і ў „Нашай Нівы“. Таксама замест 500 мінімальных заробкаў — 400. Сэнсу абскарджваць прысуд я не бачу: гэта чыстая фармальнасць. Вярхоўны суд проста перагледзіць справу і не стане нічога мяняць. Нагоды для штрафу таксама фармальныя, таму мы можам сцвярджаць, што супраць нас дзяржава ўвяла эканамічныя санкцыі. Як бачым, незалежныя выданні папаўняюць бюджэт на 14 мільёнаў кожная».

Нагадаем, што супраць газеты «Народная Воля» была распачатая адміністратыўная справа за шматразовыя парушэнні заканадаўства цягам года. Пад парушэннямі маюцца на ўвазе папярэджанні, якія атрымлівала газета.

Як і ў выпадку з «Нашай Нівай» паведамленне пра пачатак адміністратыўнай справы прыйшло напярэдадні суда аб закрыцці выдання.

«Наша Ніва» аштрафаваная на 14 000 000 рублёў

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства