viasna on patreon

Libereco - Partnership for Human Rights: “Мы ўсе за Алеся”

2011 2011-08-08T18:16:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/libereco_partnership.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончая арганізацыя Libereco - Partnership for Human Rights ініцыявала акцыю ў падтрымку Аляся Бяляцкага на інтэрнет-старонцы ў Facebook. Там змешчаны зварот да прэзідэнта Беларусі з патрабаваннем неадкладнага і безумоўнага вызвалення вядомага праваабаронцы.

Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе Libereco - Partnership for Human Rights:

 

 

Бон

8 жніўня 2011

Беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі быў затрыманыя 4 жніўня 2011 ў Мінску. Libereco - Partnership for Human Rights заклікае да яго неадкладнага і безумоўнага вызвалення.

Праваабарончая арганізацыя распачала акцыю "Мы ўсе за Алеся" на Facebook і заклікае міжнародную і беларускую грамадскасць выказаць салідарнасць са зняволеным праваабаронцам, наведаўшы гэтую старонку ў Facebook і накіраваўшы ліст прэзідэнту Лукашэнку.

Алесь Бяляцкі з'яўляецца старшынёй Беларускага праваабарончага цэнтра “Вясна” і віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH). Ён быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, распачатай паводле ч.2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь ("утойванне прыбытку ў асабліва буйным памеры"), што прадугледжвае да 7 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Беларускія і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі мяркуюць, што яго ўтрыманне пад вартай з'яўляецца палітычна матываваным і мае на мэце перашкодзіць яго законнай праваабарончай дзейнасці.

Libereco далучылася да закліку шэрагу міжнародных арганізацый па правах чалавека, уключаючы Human Rights House, Civil Rights Defenders і Human Rights Watch, да неадкладнага і безумоўнага вызвалення Алеся Бяляцкага, якога яны разглядаюць як вязня сумлення.

 

Далейшая інфармацыя і звароты: http://www.lphr.org

Сумесная заява Human Rights House, Libereco ды іншых НДА: http://humanrightshouse.org/Articles/16806.html

Калі ў вас ёсць нейкія пытанні, калі ласка пішыце на: info@lphr.org

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства