Амбасада ЗША асуджае затрыманне кіраўніка "Вясны" Алеся Бяляцкага
https://spring96.org/be/news/44981
2011
2011-08-06T12:04:41+0300
2011-08-06T12:04:41+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/skenlan.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
“Затрыманне 4 жніўня кіраўніка
Праваабарончага цэнтра "Вясна"
Алеся Бяляцкага выклікае велізарную занепакоенасць і з'яўляецца яшчэ адной вартай
шкадавання прыкметай самаізаляцыі Беларусі і яе далейшага адыходу ад
еўрапейскіх нормаў і прынцыпаў.
У дэмакратычным грамадстве няўрадавыя арганізацыі, такія як "Вясна" (якой улады працягваюць адмаўляць у рэгістрацыі), маюць ключавую ролю ў значнай сістэме
стрымак і процівагаў.
Прызнаючы гэтую ролю, дзяржавы заканадаўча забяспечваюць умовы, неабходныя для
працы і квітнення трэцяга
сектара, а не імкнуцца маргіналізаваць грамадзянскую супольнасць
праз адмову ў рэгістрацыі, пераслед і затрыманні
актывістаў няўрадавых арганізацый”, - гаворыцца ў заяве, апублікаванай на сайце амбасады.