Сакратарыят Саюза беларускіх пісьменнікаў патрабуе неадкладнага вызвалення Алеся Бяляцкага з-пад варты
https://spring96.org/be/news/44976
2011
2011-08-06T10:37:48+0300
2011-08-06T10:37:48+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/sayuz-pisjmennikau.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сакратарыят Саюза беларускіх пісьменнікаў выказвае глыбокую занепакоенасць лёсам вядомага літаратуразнаўцы, пісьменніка, праваабаронцы Алеся Бяляцкага, затрыманага 4 жніўня органамі Дэпартаменту фінансавых расследаванняў РБ. Лічым, што арышт сябра нашай арганізацыі Алеся Бяляцкага мае палітычна матываваны характар, звязаны з ягонай праваабарончай дзейнасцю. Рашуча патрабуем неадкладнага вызвалення Алеся Бяляцкага з-пад варты і спынення крымінальнага пераследу ў адносінах да яго.
Сакратарыят ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”