viasna on patreon

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў звярнулася да беларускіх уладаў з нагоды затрымання Алеся Бяляцкага

2011 2011-08-05T20:26:20+0300 2014-08-08T17:11:51+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/absiervatoryjapaabaroniepravaabaroncau-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў

Тэрміновы Зварот - Абсерваторыя

Адвольны арышт

Беларусь, 4 жніўня

Абсерваторыя па Абароне Праваабаронцаў, сумесная праграма Міжнароднай Федэрацыі за Правы Чалавека (FIDH) і Сусветнай Арганізацыі Супраць Катаванняў (OMCT), просіць вашага ўмяшальніцтва ў наступную сітуацыю ў Беларусі.

Апісанне сітуацыі:

Абсерваторыя была праінфармаваная надзейнымі крыніцамі аб адвольным арышце сп. Алеся Бяляцкага, старшыні Праваабарончага Цэнтра "Вясна", віцэ-прэзідэнта FIDH.

Згодна з атрыманай інфармацыяй, 4 жніўня, прыкладна ў 2 гадзіны дня, група людзей у цывільным акружыла офіс Праваабарончага Цэнтра "Вясна" ў Менску. Супрацоўнікі ПЦ "Вясна" выйшлі з офіса і зачынілі дзверы. Яны пачулі, як адзін з мужчын у цывільным сказаў па тэлефоне: "Бяляцкага тут няма".

Пасля гэтага, у 16:30 сп. Бяляцкі быў арыштаваны на вуліцы ў цэнтры Менска супрацоўнікамі аддзелу фінансавых расследаванняў.

Падчас прыняцця гэтага Тэрміновага Звароту месцазнаходжанне сп. Бяляцкага застаецца невядомым. Кажуць, што яму забаронена карыстацца мабільным тэлефонам.

Абсерваторыя выказвае сваю найглыбейшую занепакоенасць арыштам і невядомасцю месцазнаходжання сп. Бяляцкага, і заклікае да ягонага неадкладнага і безумоўнага вызвалення.

Неабходныя дзеянні:

Абсерваторыя заклікае ўлады Беларусі:

1) гарантаваць фізічную ды псіхалагічную цэласнасць сп. Бяляцкага ды ўсіх праваабаронцаў Беларусі пры любых умовах;

2) раскрыць месцазнаходжанне і неадкладна вызваліць сп. Алеся Бяляцкага, паколькі гэта падаецца пакараннем за ягоную праваабарончую дзейнасць;

3) пакласці канец усім формам пераследу супраць яго, і больш агульна - супраць усіх праваабаронцаў у краіне;

4) выконваць усе прадпісанні Дэкларацыі ААН аб праваабаронцах, у прыватасці:

- Артыкул 1, паводле якога "у кожнага ёсць права, індывідуальна і ў сукупнасці з іншымі, займацца абаронай і рэалізацыяй правоў чалавека і асноўных свабод на дзяржаўным і міжнародным узроўні",

- Артыкул 12.2, паводле якога "Дзяржава павінна прымаць усе неабходныя меры дзеля забеспячэння абароны кампетэнтнымі органамі кожнага, як адзінаасобна, так і ў аб'яднанні з іншымі, ад любога віду гвалту, пагроз, помсты, дэ факта й дэ юрэ дыскрымінацыі, уціску або любых іншых адвольных дзеянняў у якасці наступства за законнае карыстанне правоў, выкладзеных у дадзенай Дэкларацыі";

5) больш агульна, забяспечыць у любых абставінах павагу да правоў чалавека і асноўных свабод у адпаведнасці з Сусветнай Дэкларацыяй Правоў Чалавека і міжнароднымі і рэгіянальнымі правабарончымі інструментамі, ратыфікаванымі Беларуссю.

Адрасаты:

- Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, вул. Карла Маркса, 38, 220016 Мінск, Беларусь, факс: + 375 172 26 06 10 or + 375 172 22 38 72,

- Старшыя Адміністрацыі Прэзідэнта, сп. Уладзімір Уладзіміравіч Макей, вул. К. Маркса, 34,  220016, Мінск, факс: + 375 17 226-06-10.

- Генеральны Пракурор, сп. Рыгор Аляксеевіч Васілевіч, вул. Інтэрнацыянальная, 220050 Мінск, Беларусь, факс: + 375 17 226 42 52

- Міністр Юстыцыі Беларусі, сп. Віктар Рыгоравіч Галаванаў, вул. Калектарная, 10, 220004 Мінск, Беларусь, E-mail kanc@minjust.by

- Старшыня Вярхоўнага Суда Беларусі, сп. Валянцін Алегавіч Сукала, вул. Леніна, 28, 220030 Мінск, Беларусь, Email: scjustrb@pmrb.gov.by

- Пастаянная місія Беларусі ў ААН у Жэневе, 15 avenue de la paix, 1211 Geneva 20, Switzerland, Fax: +41 22 748 24 51. Email: mission.belarus@ties.itu.int

- Амбасада Беларусі ў Бруселі,  192 avenue Molière, 100 Ixelles, Belgium, Fax : + 32 2.340.02.87, Email : embbel@skynet.be

 
Парыж-Жэнева, 4 жніўня 2011

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства