viasna on patreon

Нарвежскі Хельсінкскі Камітэт выступіў у абарону Алеся Бяляцкага

2011 2011-08-05T18:55:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/norwei-helsinki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Учора, 4 жніўня, Алесь Бяляцкі, старшыня Праваабарончага Цэнтра “Вясна”, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі за Правы Чалавека (FIDH), быў адвольна затрыманы ў Менску. Нарвежскі Хельсінкскі Камітэт глыбока занепакоены затрыманнем Алеся Бяляцкага. “Мы будзем патрабаваць неадкладнага вызвалення нашага калегі і добрага партнёра Алеся Бяляцкага, выкарыстоўваючы ўсе адпаведныя сродкі, якія ў нас ёсць”, - заявіў генеральны сакратар НХК Б'ёрн Энгесланд.

“Мы назіралі за драматычнымі падзеямі ў Беларусі з часу апошніх прэзідэнцкіх выбараў 10 снежня. Крок за крокам, беларускія ўлады арыштоўвалі апазіцыйных кандыдатаў у прэзідэнты, палітычных дзеячаў, журналістаў, жорстка падаўляючы любыя віды пратэсту – затрымлівалі нават грамадзян, якія ўдзельнічалі ў “маўклівых пратэстах”. Судовыя працэсы паказваюць, што справы абвінавачаных не былі разгледжаныя справядлівым судом”, - працягвае Энгесланд. - “Зараз мы бачым, што арышт Алеся ды вобшукі на офісе “Вясна” паказваюць грамадзянскай супольнасці і НДА, што прыйшоў іх час. Міжнародная супольнасць павінна неадкладна прарэагаваць і запатрабаваць вызвалення Алеся Бяляцкага, як і ўсіх палітзняволеных. Павінны быць выкарыстаныя ўсе магчымасці для ціску, ад дыпламатычных і да кропкавых эканамічных санкцыяў”.

Раней калегі з ПЦ “Вясна” паведамілі ў Нарвежскі Хельсінкскі Камітэт, што аддзел фінансавых расследаванняў узбудзіў крымінальную справу супраць Алеся Бяляцкага паводле артыкула 243, ч.2 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь на падставе звестак, атрыманых ад літоўскіх банкаў. Гэты артыкул прадугледжвае да 7 гадоў зняволення і канфіскацыю маёмасці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства