Еўрапейскія палітыкі заклікаюць вызваліць Алеся Бяляцкага
Услед за асуджальнай заявай старшыні Еўрапарламента Ежы Бузака па справе арышту Алеся Бяляцкага ў Бруселі прадпрымаюцца далейшыя крокі ў гэтай справе на узроўні Еўракамісіі. Сваю падтрымку Бяляцкаму выказалі многія еўрапейскія палітыкі, перадае Радыё Рацыя.
"Польшча рашуча асуджае затрыманне кіраўніка Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алеся Бяляцкага, якога абвінавацілі ва ўтойванні прыбыткаў у буйных памерах, за што прадугледжана пакаранне да 7 гадоў зняволення" - чытаем ў адмысловай заяве міністэрства замежных спраў Польшчы. Прэсавы сакратар міністэрства Марцін Басацкі адзначае, што Польшча, якая старшынствуе зараз ў Еўразвязе, пільна сочыць за падзеямі і патрабуе неадкладнага вызвалення праваабаронцы.
- Польшча рашуча асуджае затрыманне Алеся Бяляцкага ўладамі Беларусі. Крытыкуем затрыманне старшыні цэнтра правоў чалавека “Вясна” беларускай фінансавай міліцыяй па абвінавачанню “укрыванне фінансавых даходаў у буйных памерах”, яму пагражае да 7 год турмы. Алесь Бяляцкі заангажаваны ў дзейнасці па дэмакратызацыі Беларусі. У чэрвені ў Вроцлаве яму была ўручана “Узнагарода Свободы”.
* * *
“Выдача Польшчай Беларусі банкаўскай інфармацыі датычнай беларусаў, у прыватнасці праваабаронцаў, не прадугледжана законам», - заявіла прэс-сакратар Міністэрства Юстыцыі Польшчы Ёанна Домбэк. Гэтак яна пракаментавала перадачу афіцыйнаму Мінску звестак пра рахункі беларусаў у літоўскіх банках.
- Польшчу са шматлікімі краінамі Еўразвязу і не толькі звязвае ўмова аб прававой дапамозе і ніколі гэтыя ўмовы не датычыліся, напрыклад, адкрыцця дадзеных з банкаўскіх рахункаў, а дадаткова яшчэ дзеячаў апазіцыі. Бо такога кшталту рэгуляванне ўтрымоўваюцца ў шэрагу розных дамоваў. Дакладна няма такой дамовы датычнай такога кшталту паслугаў, і дакладна гэтая ўмова не падпісаная з міністэрствам юстыцыі. На якой падставе Літва дала гэтыя звесткі Беларусі, гэта ўжо пытанне таго, якія праблемы між Беларуссю і Літвой.
На падставе звестак, атрыманых з Вільні, дзе зарэгістраваны Праваабарончы цэнтр «Вясна», быў затрыманы і абвінавачаны ва ўтойванні прыбыткаў старшыня «Вясны» Алесь Бяляцкі.
* * *
Урад ФРГ запатрабаваў неадкладнага вызвалення беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, затрыманага і зняволенага пад варту вечарам 4 жніўня. Аб гэтым, як паведамляе пасольства Германіі ў Мінску, заявіў 5 жніўня ўпаўнаважаны федэральнага ўрада па правах чалавека Маркус Лёнінг.
Паводле яго слоў, германскі ўрад "рэзка асуджае прымяненне крымінальнага заканадаўства для таго, каб па палітычных прычынах прымусіць маўчаць яшчэ аднаго актыўнага прадстаўніка беларускай грамадзянскай супольнасці". "Федэральны ўрад патрабуе спынення ўсіх рэпрэсій у дачыненні да апазіцыйных няўрадавых арганізацый і іх актывістаў. І ён паўтарае сваё патрабаванне аб вызваленні ўсіх палітзняволеных у Беларусі", — сказаў Лёнінг.
* * *
Сарыюш Вольскі, дэпутат
Еўрапрламента:
- Пытанне ў тым, у якой сітуацыі будзе надалей Алесь Бяляцкі, і калі Еўрапарламент адновіць працу, бо мы аднаўляем працу толькі напрыканцы жніўня. Таму толькі тады гэта справа патрапіць у падкамісію па правах чалавека да дэлегацыі па правах чалавека ў Беларусі. Калі ён будзе затрыманы на больш працяглы тэрмін, наколькі я ведаю яго затрымалі на тры дні, то ён будзе пад маніторынгам групы парламента. Калі яго справа будзе працягнута, то, як гэта і было раней, яго імя патрапіць у спіс асобаў, справы якіх знаходзяцца пільным кантролем Еўрапарламента.