viasna on patreon

Міжнародная федэрацыя за правы чалавека патрабуе неадкладна вызваліць Алеся Бяляцкага

2011 2011-08-04T20:10:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/fidh6.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека (FIDH)

Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека (FIDH)

FIDH выказвае сваю глыбокую занепакоенасць у сувязі з сённяшнім арыштам Алеся Бяляцкага, віцэ-прэзідэнта FIDH і кіраўніка Праваабарончага цэнтру Вясна.

Група людзей у цывільным акружылі офіс ПЦ "Вясна" ў Мінску. Сябры ПЦ "Вясна" неадкладна пакінулі офіс і замкнулі яго. Яны пачулі, як адна з асобаў у цывільным казала па тэлефоне, што "Бяляцкага тут няма".

Прыкладна ў 16:30 сп. Бяляцкі быў затрыманы на вуліцы ў цэнтры Мінска супрацоўнікамі Дэпартамента фінансавых расследаванняў.

На момант напісання, паліцыя вядзе ператрус у ягоным доме. Паведамляецца, што Аляксандр Бяляцкі пазней будзе дастаўлены ў офіс ПЦ Вясна, дзе паліцыянты чакаюць яго для правядзення вобшуку.

З красавіка 2011 года Алесь Бяляцкі стаў аб'ектам паклёпніцкай кампаніі, што транслявалася па грамадскіх каналах радыё і тэлебачання, у якіх ён паказаваўся, як беларускі "вораг грамадства №1". Ягоны арышт у рамках хвалі рэпрэсій, якая пасьледавала за прэзідэнцкімі выбарамі, вядзе да рэзкага пагаршэння ў галіне правоў чалавека і грамадзянскіх і палітычных свабодаў у Беларусі.

FIDH патрабуе неадкладнага і безумоўнага вызвалення яе віцэ-прэзідэнта Алеся Бяляцкага".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства