viasna on patreon

Міліцыянтаў, якія затрымлівалі журналістаў Еўрарадыё, пакараюць

2011 2011-08-03T15:02:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У выніку праверкі Генпракуратурай былі выяўленыя парушэнні. Цяпер міністр унутраных спраў мусіць пакараць сваіх падначаленых.

Генпракуратура скончыла праверку па заяве Еўрарадыё наконт затрыманняў у час правядзення ў сталіцы "маўклівых акцый" журналістаў “Еўрарадыё”— Паўла Свярдлова (двойчы) і Андрэя Елісеева.

Паводле слоў Паўла Радзівонава, начальніка ўпраўлення па наглядзе за выкананнем заканадаўства і законнасці прававых актаў Генпракуратуры, у заяве былі выкладзеныя канкрэтныя факты. У выніку праверкі былі выяўленыя парушэнні.

Міністру ўнутраных спраў накіравалі прадпісанне, каб на супрацоўнікаў міліцыі, якія "дапусцілі працэсуальныя парушэнні", было накладзенае дысцыплінарнае спагнанне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства