Адвакату адмовілі сустрэцца з Дашкевічам
https://spring96.org/be/news/44930
2011
2011-08-02T14:49:00+0300
2011-08-02T14:49:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Намесьнік начальніка калёніі адмовіў адвакату Анатолю Мялеку ў сустрэчы з Дашкевічам з той прычыны, што нібыта сам Дашкевіч не пісаў заяўку на такую сустрэчу.
Ля ўваходу ў Горацкую папраўчую калёнію нумар 19, дзе адбывае пакараньне лідэр Маладога Фронту Зьміцер Дашкевіч, сабралася каля 30 чалавек. Гэта журналісты, паплечнікі Зьмітра, актывісты апазыцыйных арганізацыяў. Сярод іх — старшыня АГП Анатоль Лябедзька, лідэр кампаніі "Гавары праўду" Уладзімер Някляеў.
Нявеста Зьмітра Дашкевіча Наста Палажанка патрабуе, каб супрацоўнікі калёніі пайшлі да Дашкевіча, і калі ён сапраўды ня хоча сустракацца адвакатам, каб прадставілі пісьмовае пацьверджаньне гэтаму ад Дашкевіча.