viasna on patreon

Большасць затрыманых у Горках актывістаў будуць судзіць у Дрыбіне? (абнаўляецца)

2011 2011-08-03T11:17:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/buhiel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Барыс Бухель (Магілёў)

Праваабаронца Барыс Бухель (Магілёў)

Дагэтуль не вядома, дзе будуць судзіць моладзевых актывістаў, дастаўленых сёння з Горак у Дрыбінскі РАУС. Па словах Барыса Бухеля, маёр дзяжурнай часткі адказаў, што дакладнай інфармацыі на гэты конт няма. Аднак пасля 14:00 сітуацыя павінна праясніцца. З 13:00 да 14:00 у судзе абедзены перапынак.

Аналагічная сітуацыя і з чатырма актывістамі, якіх пакінулі ў Горацкім РАУСе. Несваякам падрабязнай інфармацыі даваць не хочуць. Аднак дзяжурны паведаміў, што ім дадзены загад пакарміць затрыманых, а пасля 14:00 можна звяртацца і наконт перадачаў.

Па інфармацыі праваабаронцы Барыса Бухеля, у Дрыбінскім РАУСе знаходзяцца Яўген Скрабец, Аляксей Сянчыла, Мікола Дземідзенка, Вячаслаў Барысаў, Раман Васільеў, Наста Палажанка, Ганна Шаруба, Таццяна Шапуцька, Юлія Міхайлава і Раман Паншын. У Горках засталіся Іван Шыла, Аляксандр Вялітчанка, Зміцер Шурхай і Максім Сямёнаў

***

Затрыманых удзельнікаў учорашняй акцыі ля Горацкай калоніі ў падтрымку Зміцера Дашкевіча 3 жніўня перанакіравалі ў іншы раённы цэнтр Магілёўскай вобласці – г.п. Дрыбін, што прыблізна ў 20-ці км ад г. Горкі. Зараз 10 моладзевых актывістаў (аднаго затрыманага адпусцілі, а месцазнаходжанне яшчэ чатырох праваабаронцам пакуль не вядома) знаходзяцца ў мясцовым РАУСе ў чаканні суду. Па некаторай інфармацыі, нечаканая змена “маршруту” адбылася з-за меркаванага візіту Лукашэнкі ў Горкі.

Пра гэта паведамляе праваабаронца з г. Магілёва Барыс Бухель, які зараз таксама знаходзіцца ў Дрыбіне.

- Перанакіраванне гэтых затрыманых у Дрыбін не было своечасова ўзгоднена са старшынёй Магілёўскага абласнога суда, таму зараз затрыманыя чакаюць, ці дазволіць ён перанесці разгляд іх адміністратыўных справаў у Дрыбінскі суд, - тлумачыць праваабаронца. - У Дрыбін прывезлі 10 чалавек (як сказаў маёр, у яго было столькі месцаў у ізалятары), а куды даставілі яшчэ чатырох, пакуль высветліць не ўдалося.

Барыс Бухель ужо пабываў у судзе і паведаміў, што там сёння працуюць толькі тры суддзі. Таму ён мяркуе, што калі старшыня аблсуду дазволіць правесці працэсы, то актывістаў падзеляць на тры групы.   

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства