viasna on patreon

У Напаволацку за акцыю 20 ліпеня давалі папярэджаньні і штрафы (абноўлена)

2011 2011-07-22T18:12:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/prysud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня ў судзе горада Наваполацка адбыліся судовыя паседжаньні па адміністратыўных справах грамадзянаў, затрыманых пасьля акцыі 20 ліпеня. Юрый Рудкоўскі атрымаў штраф у 3 базавыя велічыні, ягонай маці, Людміле Рудкоўскай суд вынес папярэджаньне.

Таксама папярэджаньнем суд абмежаваўся ў справе Натальлі Муляронак. Натальля, якая выхоўвае малое дзіця,распавяла, што суд адбываўся фактычна ў фармаце "адзін на адзін" з судзьдзёй і цягнуўся прыкладна 3 хвіліны.

Яўгену Парчынскаму і Мікалаю Назараву прысуджаныя штрафы ў памеры 3 базавыя велічыні. Працэсы па справах затрыманых доўжыліся прыкладна па 3-5 хвілінаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства