viasna on patreon

У Гродне на волю выйшаў Ігар Банцар

2011 2011-07-13T11:26:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

З ізалятара часовага ўтрымання па вуліцы Гая пасля 10 сутак арышту выйшаў Ігар Банцар – журналіст і актывіст непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў у Беларусі.

Ён сказаў Рацыі некалькі словаў адразу пасля вызвалення:

– Я сябе адчуваю выдатна, але ж чарговая галадоўка была і паглядзім колькі кілаграмаў скінуў. Добра быць на свежым паветры і ў рэшце-рэшт пабачыць Андрэя Пачобута, якога я не бачыў, бо калі і суд ягоны пачынаўся, я праводзіў свой час на сутках, і калі суд кончыўся – я таксама быў на сутках. Добра, што я нарэшце змог яго пабачыць – ён мяне сустракае разам з жонкаю і дзіцём ды гэта самае прыемнае.

Увечары з ізалятара павінен выйсці таксама журналіст Алесь Дзянісаў. За кратамі застаецца журналіст і паэт Юры Гумянюк.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства