viasna on patreon

На Акрэсціна другі дзень не бяруць перадачы

2011 2011-07-11T15:34:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Пра гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё паведаміла дзяўчына, якая прыйшла да ізалятара, каб перадаць рэчы блізкаму сябру.

Аня стаіць ля Акрэсціна з самай раніцы, але перадачу ў яе не ўзялі. Яна кажа, што за ўвесь час знаходжання каля турмы, яна бачыла, як перадачу ўзялі толькі ў аднаго чалавека. Супрацоўнік ізалятара на КПП не адказвае ні на якія пытанні і не тлумачыць, чаму не бяруць перадачы.

А 15.20 разам з Аняй пад сценамі Акрэсціна чакала прыкладна 30 чалавек. Яны спадзяюцца перадаць рэчы яшчэ сёння. Згодна з правіламі, перадачы прымаюць да 18.00.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства