viasna on patreon

У 14.30 будуць судзіць Тацяну Севярынец

2011 2011-07-11T12:29:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Віцебскую каардынатарку аргкамітэту па стварэньні партыі БХД вінавацяць у арганізацыі несанкцыянаванага шэсьця 3 ліпеня.

Судовы працэс вядзе судзьдзя Кастрычніцкага райсуду Яўген Буруноў. На суд Тацяна Севярынец запатрабвала перакладчыка і адваката.

Судовы працэс быў распачаты 9 ліпеня, на суд  Тацяну Севярынец прывезьлі  ізалятару часовага ўтрыманьня, дзе яна адбыла суткі пасьля выкліку ў Кастрычніцкі РАУС.

Увечары 8 ліпеня Тацяну Севярынец  забралі з дому і на службовай міліцэйская машыне завезьлі ў пастарунак. Там ёй паведамілі, што распачынаюць адміністрацыйную справу за арганізацыю несанкцыянаванага шэсьця з плошчы Перамогі група да крыжа на Ўсьпенскай горцы, дзе штодня адбываецца  на супольная малітва за палітвязьняў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства