viasna on patreon

У Гародні асуджаным за “маўклівую рэвалюцыю” не стае месцаў у СІЗА

2011 2011-07-11T11:55:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Пра гэта паведаміў адзін з арыштаваных 6 ліпеня, Аляксей Л. “Мяне затрымалі, калі я пачаў заступацца за дзяўчыну. Чалавек у цывільным цягнуў яе за валасы. Мне адразу заламалі рукі ды пацягнулі ў аўтобус, – кажа хлапец. – Суд праходзіў у чацвер. Ніякія мае аргументы суддзя і чуць не хацела. Міліцыянты, якіх я бачыў упершыню, сведчылі, што я лаяўся матам. За гэта мне і далі 7 сутак арышту”. Аднак высветлілася, што арыштаваных гэтак шмат, што ім не стае месца ў СІЗА. “Сказалі, што я павінен дачакацца серады, калі частка затрыманых ужо адсядзіць. І ўжо тады я мушу адбыць свае суткі”, – распавёў суразмоўца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства