viasna on patreon

З “Нафтана” прымусова звольнены грамадзскі актывіст Яўген Канстанцінаў

2011 2011-07-11T11:13:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kanstancinau1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У выніку перасьледу з боку праваахоўных органаў грамадзкі актывіст з Наваполацку Яўген Канстанцінаў быў звольнены  з працы ў “Нафтане”.

Актыўны ціск на Яўгена Канстанцінава распачаўся 15 ліпеня, калі да яго дадому прыйшлі з вобшукам нібыта з-за сігналу, што “тут гандлююць самагонам”. Былі канфіскаваныя ўлёткі. 18 ліпеня актывіст быў затрыманы ля ўласнага пад’езду, калі вяртаўся з працы дадому. На Яўгена напалі правакатары (прозьвішчы – Сіліцкі, Макаранка), аднак затрыманы быў сам актывіст. Яго абвінавацілі па арт. 17.1 КаАП РБ (“Дробнае хуліганства”), а правакатары праходзілі па справе ў якасьці сьведкаў.

Судовае паседжаньне па справе Яўгена Канстанцінава было прызначана на 20 ліпеня, аднак судзьдзя была вымушаная перанесьці разгляд справы з-за таго, што адзін са сьведкаў быў нецьвярозы. 22 ліпеня суд прысудзіў Яўгену Канстанцінаву штраф у памеры 10 базавых велічыняў.

Пасьля на актывіста пачаўся ціск па месцы працы – на ААТ “Нафтан” актывіста выклікаў на размовы начальнік ідэалагічнага аддзела прадпрыемства Брыкун Сяргей Канстанцінавіч, які раней неаднаразова ціснуў на актывістаў незалежных прафсаюзаў. Яўгену Канстанцінаву прапанавалі напісаць заяву аб звальненьні па ўласным жаданьні. У адваротным выпадку пагражалі звольніць па віне працаўніка. З 5 ліпеня актывіст быў звольнены па ўласным жаданьні.

Яўген Канстанцінаў актыўна займаецца грамадзкай дзейнасьцю ў Наваполацку. На мясцовых выбарах 2010 году ён быў адзіным незалежным кандыдатам у горадзе. На прэзыдэнцкіх выбарах спадар Канстанцінаў актыўна працаваў у ініцыятыўнай групе Уладзіміра Някляева.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства