viasna on patreon

У Наваполацку затрымалі распаўсюдніка бюлетэня "Тут і цяпер"

2011 2011-07-11T10:23:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gazety.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

10 ліпеня прыкладна а 10-й гадзіне ў Наваполацку быў затрыманы распаўсюднік бюлетэня "Тут і цяпер" Мікола Чарткоў. Абставіны і прычына затрыманьня пакуль невядомыя. Сёньня мае адбыцца суд над актывістам.

Паводле папярэдніх дадзеных, міліцыянты склалі на Міколу Чарткова пратакол за нецэнзурную лаянку. Разгляд адміністратыўнай справы па арт. 17.1 КаАП РБ адбудзецца прыкладна аб 11-й гадзіне сёньня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства