Дзмітрыя Уса вернуць у калонію 11 ліпеня
https://spring96.org/be/news/44409
2011
2011-07-07T12:20:39+0300
2011-07-07T12:20:39+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Пакуль што экс-кандыдат у прэзідэнты праходзіць у Мінску абследаванне, каб пацвердзіць інваліднасць.
Як паведамляе БелаПАН, яго жонка Яўгенія не дабілася спаткання з мужам. Затое з палітвязнем сустрэўся яго адвакат Аляксандр Галіеў. па яго словах, настрой у Уса звычайны. Дарэчы, схуднеў ён не на 20—30 кг, як паведамлялася раней, а на 8 кг.
Нагадаем, што Уса асудзілі на 5,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. Пакаранне ён адбывае ў магілёўскай калоніі.
19 ліпеня ў Мінскім гарадскім судзе адбудзецца разгляд яго касацыйнай скаргі.