viasna on patreon

У Ваўкавыску ўдзельнікаў акцыі маўклівага пратэсту выклікаюць у КДБ

2011 2011-06-21T14:37:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kgbrb.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Супрацоўнікі КДБ выклікаюць дзевяць навучэнцаў  Ваўкавыскага педагагічнага каледжу, якія былі затрыманыя 15 чэрвеня сярод 13-ці ўдзельнікаў акцыі маўклівага пратэсту “Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі”. Вусныя “запрашэнні” камітэтчыкі перадалі праз адміністрацыю навучальнай установы.

Супрацоўнікі КДБ напярэдадні наведаліся ў адміністрацыю каледжу і ўзялі на вывучэнне асабістыя справы ўдзельнікаў акцыі. Па словах апошніх, нічога канкрэтнага па месцы вучобы ім пакуль не кажуць, аднак з’явіліся чуткі пра іх адлічэнне.     

У Ваўкавыску 15 чэрвеня супрацоўнікі міліцыі затрымалі 13 ўдзельнікаў акцыі маўклівага пратэсту. У РУУСе ў іх узялі тлумачэнні і правялі “прафілактычную” гутарку. Прыблізна праз паўтары гадзіны ўсіх затрыманых адпусцілі без складання пратаколаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства