viasna on patreon

На блогера Яўгена Ліпковіча наслалі падатковую інспекцыю

2011 2011-06-07T16:13:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Падатковая інспекцыя запатрабавала ў вядомага блогера Яўгена Ліпковіча і ягонай жонкі падаць дэкларацыю аб даходах за мінулы год.

Ліпковіч, якога дагэтуль не чапалі, бачыць у гэтым прыкмету прыдзірак, якія звычайна ўжываюцца ў адносінах да апазіцыйных лідараў, хаця ён сябе апазіцыянерам не лічыць.

- Яны маюць права, мяне з 2004 года не чапалі. Палітычным лідарам нашым, якія з'яўляюцца апазіцыйнымі, падатковая інспекцыя ўвесь час патрабуе ад іх падачы дэкларацыі аб даходах. Я падумаў, што існуе нейкая сувязь. Не чапалі мяне, не чапалі жонку ніколі, жонка наогул ніколі не падавала дэкларацыю аб даходах. І раптам яны даслалі адначасова два загады. Я вельмі здзіўляюся, ведаю, што дэкларацыю аб даходах яны патрабуюць пастаянна ў апазіцыянераў.

Яўген Ліпковіч - вядомы блогер, які раскрывае паталагічныя з’явы ў сучаснай Беларусі. Ён публічна спаліў кнігу праўладнага пісьменніка Мікалая Чаргінца “Тайны Авальнага кабінета”, за што пісьменнік падаў на Ліпковіча ў суд.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства