viasna on patreon

Прафсаюзы: незалежныя прапануюць дапамогу, афіцыйныя - «падзячныя лісты»

2011 2011-06-07T09:25:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/praca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Эканамічны крызіс у Беларусі прызналі нават улады. Цікава, як правы грамадзян у Барысаўскім рэгіёне на гэтым фоне збіраюцца адстойваць афіцыйны і незалежны прафсаюзы.

Гаворыць старшыня Барысаўскай гарадской арганізацыі незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Мікалай Пахабаў. «Для прафсаюза цяпер галоўнае - практычная дапамога не толькі сябрам нашага прафсаюза ў Барысаве і ў Мінскай вобласці, але і ўсім людзям працы. Хто б ні звярнуўся за дапамогай, яна будзе аказана кваліфікаваным спецыялістам (тэлефон юрыста РЭП + 375 29 3169 724). Мы адсочваем сітуацыю не толькі ў Барысаўскім рэгіёне, але і ў Мінскай вобласці ў цэлым.

Удзельнікі мітынгу 1траўня 2011 года прынялі дзве рэзалюцыі, якія заклікаюць ліквідаваць парушэнні правоў прафсаюзаў і спыніць імклівае зніжэнне ўзроўню жыцця беларусаў. Прафсаюзныя актывісты папярэдзілі ўрад: калі патрабаванні не будуць выкананыя, адказам стане Сацыяльны марш пратэсту. Мы не дазволім рабіць з працуючага чалавека ўбогага! Мы, у прынцыпе, для таго і ствараліся».

У той жа час, у Барысаве падставай для насмешак стала Палажэнне аб падзячным лісце Барысаўскага раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу № 57 ад 26 красавіка 2011 аб заахвочванні перадавікоў, якія вызначыліся на нарыхтоўцы кармоў. У ім гаворыцца, што «для ўзнагароджання ўдзельнікаў нарыхтоўкі кармоў засноўваецца 40 падзячных лістоў. Узнагароджанне работнікаў вырабляецца ў форме спецыяльнага бланка «падзячны ліст» і каштоўнага падарунка коштам да 70,0 (сямідзесяці) тысяч рублёў са сродкаў профбюджета райкама прафсаюза». Ніякіх заяваў з нагоды ўшчамлення правоў працоўных у сферы аграпрамысловага комплексу гэты прафсаюз не рабіў. Мабыць, вырашылі адкупіцца ад праблем 10 еўра.

«Праваабарончая хроніка»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства