viasna on patreon

Барысаўскія дэмактывісты будуць дамагацца будаўніцтва падземных пераходаў

2011 2011-06-03T15:09:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/barysau-pieraxod.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ініцыятыўная група, якая складаецца з мясцовых дэмакратычна настроеных актывістаў, задалася мэтай дамагацца будаўніцтва падземных пераходаў праз самую ажыўленую вуліцу горада Барысава.

Вуліца Гагарына з'яўляецца самай ажыўленай ў горадзе. Паводле нядаўна зацверджанымаму генплану, у хуткім часе праезную частку вуліцы пашыраць да шасці палос. Але пры гэтым, будаўніцтва падземных пераходаў не прадугледжана. На сайце мясцовага райвыканкама праводзіцца апытанне  аб неабходнасці будаўніцтва падземнага пераходу на гэтай вуліцы. Больш за 90 адсоткаў апытаных выказаліся за будаўніцтва.

«Але ніякай канкрэтыкі, ці будзе будавацца пераход, няма, - кажа адзін з удзельнікаў ініцыятыўнай групы дэмактывіст Сяргей Салаш. - Апытанне на сайце - гэта своеасаблівае вывучэнне грамадскай думкі мясцовымі ўладамі. Хоць у такім фармаце вывучэнне, на мой погляд, несур'ёзнае, паколькі на гэты сайт заходзяць адзінкі. Мне здаецца, што рашэнне аб пераходзе можа быць прынята, але дакладна гэтага ніхто не ведае. З іншага боку, наша група зацікаўлена ў тым, каб пабудавалі не адзін пераход, а як мінімум тры. У выпадку пашырэння праезнай часткі да шасці палос, напэўна будуць прыбраныя штучныя няроўнасці. Гэта значыць, запланавана паляпшэнне руху. Але гэта - для аўтамабілістаў, але нельга забываць і пра пешаходаў! А небяспека, што пра пешаходаў з-за эканоміі забудуцца, існуе ».

Зараз ініцыятыўная група збірае ўсю інфармацыю аб умовах дарожнага руху на вуліцы Гагарына і праблемах перамяшчэння пешаходаў.

«Праваабарончая хроніка»

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства