viasna on patreon

Гродзенскае КДБ пачынае вяртаць кампутарную тэхніку

2011 2011-05-19T14:59:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/viasnaperatrus.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння, 19 траўня, гродзенскаму грамадскаму актывісту і праваабаронцу Віктару Сазонаву вярнулі кампутарную тэхніку і іншыя рэчы, забраныя пад час ператрусу 12 студзеня ў офісе па вуліцы Будзённага. Напярэдадні яму патэлефанавалі з Гродзенскага ўпраўлення КДБ і прапанавалі забраць маёмасць. Супрацоўнік КДБ вярнуў усе рэчы, перапытаўшы пра значэнне некаторых з іх. Гродзенскія праваабаронцы спадзяюцца, што неўзабаве будуць вернутыя рэчы, забраныя пад час паслявыбарчых ператрусаў у горадзе і ў іншых грамадска-палітычных актывістаў.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства