viasna on patreon

Гомельскай «Прававой ініцыятыве» заблакавалі доступ да апазіцыйных інтэрнэт-рэсурсаў

2011 2011-05-19T14:55:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/cenzura_u_internet.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Супрацоўнікі гомельскага гарадскога аддзялення Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Прававая ініцыятыва» ужо тыдзень як пазбаўлены магчымасці адкрываць з кампутараў офіса сайты «Хартыі» і «Беларускага партызана». Пры іх адкрыцці браўзеры паведамляюць: «The URL you requested has been blocked». Даводзіцца выкарыстоўваць так званыя ананімайзеры, пры дапамозе якіх рэсурсы дасяжныя. Прычым з хатніх кампутараў напрамую выходзіць на апазіцыйныя сайты атрымліваецца без праблем. Таму старшыня аддзялення Леанід Судаленка зрабіў выснову, што пастаўшчык паслугі – дзяржаўнае прадпрыемства «Белтэлекам» – наўмысна заблакаваў для арганізацыі доступ да гэтых інтэрнэт-рэсурсаў.

19 траўня старшыня аддзялення даслаў на «Белтэлекам» ліст з патрабаваннем патлумачыць прычыны, якія пабудзілі правайдэра блакаваць асобныя старонкі інтэрнэт-сеткі.

«Наша арганізацыя пазбаўлена магчымасці атрымліваць паўнавартасныя паслугі, якія прадугледжаны дамовай», - напісаў у заяве Леанід Судаленка.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства