viasna on patreon

Гомельскія актывісты апелююць да міжнародных стандартаў

2011 2011-05-19T14:32:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kanstytucija.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Законнае права на правядзенне мірнага сходу абмежавана, канстатуюць актывісты гомельскіх Аб'яднаных дэмакратычных сіл. Да 12 траўня суд Цэнтральнага раёна Гомеля разглядаў іх скаргу аб прызнанні неправамоцным рашэння гарвыканкама, які адмовіў апазіцыянерам у правядзенні пікета 23 лютага. Скаргу раённы суд не задаволіў, таму 19 траўня апазіцыянеры звярнуліся ўжо ў судовую калегію па грамадзянскіх справах Гомельскага абласнога суда з касацыйнай скаргай.

«Суд пры разглядзе нашых скаргаў нематывавана адмовіўся кваліфікаваць дзеянні Гомельскага гарвыканкама зыходзячы з канстытуцыйных нормаў прамога дзеяння і нормаў міжнароднага права, у прыватнасці, Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, хаця аргументы, выкладзеныя ў нашай скарзе, з'яўляліся дарэчнымі і важнымі, - пішуць у судовую калегію актывісты. - У прыватнасці, ацэньваючы палажэнні міжнароднага і нацыянальнага права, мы звярнулі ўвагу суда на той факт, што кожная дзеючая міжнародная дамова, удзельніцай якой з'яўляецца Рэспубліка Беларусь, павінна ёю добрасумленна выконвацца. У адпаведнасці з артыкуламі 26, 27 ратыфікаванай Рэспублікай Беларусь Венскай Канвенцыі аб праве міжнародных дамоваў, удзельнік міжнароднай дамовы не можа спасылацца на ўнутранае заканадаўства ў якасці апраўдання для невыканання такой дамовы».

У сувязі з гэым дэмакратычныя актывісты просяць адмяніць рашэнне суда Цэнтральнага раёна Гомеля і накіраваць справу аб забароне ўладамі пікета на новы разгляд іншаму суддзі.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства