viasna on patreon

Андропаўшчына па-бабруйску

2011 2011-05-19T13:39:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/andropau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

18 траўня бравыя “андропаўцы” перакрылі выхады надзвычай папулярнай у Бабруйску крамы “Віталюр” у 12.30 дня. У людзей запытваліся, чаму яны не на працы, бралі працоўныя тэлефоны і па іх рабілі ўдакладненні. Хто былі гэтыя правяраючыя, невядома.

Акрамя гэтага ў некаторых працоўных калектывах Бабруйска начальства паведаміла, што ў адпачынак падначаленыя будуць сыходзіць з адмысловай даведкай. У ёй будзе пазначана, што такі-та грамадзянін сапраўды знаходзіцца ў адпачынку з такога і па такое чысло. Бабруйчанаў папярэдзілі, што іх будуць спыняць у горадзе, крамах, і пытаць “а чаго гэта вы гуляеце?!”

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства